• Ідэалагічная работа

Дзяржаўныя святы

Дзяржаўныя святы

0fd23b0b8d4487faa4740802b8b26f76d049e811.png

Дзяржаўныя святы, святочныя дні, памятныя і святочныя даты ўстанаўлівае Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь.Цяпер дзейнічае Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 сакавіка 1998 г. № 157 "Аб дзяржаўных святах, святочных днях і памятных датах у Рэспубліцы Беларусь".

У адпаведнасці са змяненнямі і дапаўненнямі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, прынятымі на рэспубліканскім рэферэндуме 27 лютага 2022 года, дзяржаўныя і святочныя дні ўстанаўлівае Усебеларускі народны сход.

Дзяржаўныя святы ўстанаўліваюцца ў азнаменаванне падзей, якія маюць асаблівае гістарычнае або грамадска-палітычнае значэнне для Рэспублікі Беларусь, якія аказалі істотны ўплыў на развіццё беларускай дзяржавы і грамадства.

Святочныя дні ўстанаўліваюцца ў азнаменаванне іншых падзей, прысвечаных традыцыйным датам, ушанаванню работнікаў пэўнай прафесіі, галіны гаспадаркі або сферы дзейнасці і г.д.

Памятныя даты звязаныя з іншымі гістарычнымі падзеямі ў жыцці дзяржавы і грамадства альбо традыцыйна адзначаюцца асобнымі катэгорыямі грамадзян.

Святочныя даты - гэта традыцыйна адзначаныя значнай колькасцю грамадзян падзеі, якія не надзяляюцца ў Рэспубліцы Беларусь афіцыйным статусам дзяржаўнага свята, святочнага дня або памятнай даты.

Дзяржаўныя святы

Дзень Канстытуцыі - 15 сакавіка; Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі - 2 красавіка; 
 Дзень Перамогі - 9 мая; Дзень Дзяржаўнага флага, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь - другая нядзеля мая; Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дзень Рэспублікі) - 3 ліпеня; 
 Дзень народнага адзінства - 17 верасня.

Агульнарэспубліканскія святочныя дні

Новы год - 1 і 2 студзеня; 
 Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь - 23 лютага; 
 Дзень жанчын - 8 сакавіка; 
 Свята працы - 1 траўня; 
 Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі - 7 лістапада.

Рэлігійныя святочныя дні

Ражджаство Хрыстова (праваслаўнае Раство) - 7 студзеня; 
 Вялікдзень - па календары праваслаўнай і каталіцкай канфесій; 
 Радаўніца - па календары праваслаўнай канфесіі; 
 Дзень памяці - 2 лістапада; 
 Каляды Хрыстова (каталіцкія Каляды) - 25 снежня.

Іншыя святочныя дні

Дзень спажыўца - 15 сакавіка; 
 Дзень сям'і - 15 траўня; 
 Дзень аховы навакольнага асяроддзя - 5 чэрвеня; 
 Дзень моладзі і студэнцтва - апошняя нядзеля чэрвеня; 
 Дзень ведаў - 1 верасня; 
 Дзень беларускага пісьменства - першая нядзеля верасня; 
 Дзень міру - 21 верасня; 
 Дзень пажылых людзей - 1 кастрычніка; 
 Дзень маці - 14 кастрычніка; 
 Дзень бацькі - 21 кастрычніка; 
 Дзень інвалідаў - 3 снежня; 
 Дзень правоў чалавека - 10 снежня; 
 Дзень беларускага кіно - 17 снежня.

Памятныя даты

Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў - 15 лютага; 
 Дзень чарнобыльскай трагедыі - 26 красавіка; 
 Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа - 22 чэрвеня.