Прафсаюз

Пры ажыццяўленні сваёй дзейнасці прафсаюз захоўвае арганізацыйную, фінансавую самастойнасць, незалежнасць ад дзяржаўных органаў, наймальнікаў і іх аб'яднанняў, палітычных партый, іншых грамадскіх аб'яднанняў і арганізацый, ім непадсправаздачны і непадкантрольны. Узаемаадносіны з імі прафсаюз будуе на аснове раўнапраўнага партнёрства, дыялогу і супрацоўніцтва ў інтарэсах сваіх сяброў.

Беларускі прафсаюз работнікаў аховы здароўя з'яўляецца заснавальнікам Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі і яе членскай арганізацыяй, мае правы і абавязкі, якія вынікаюць з членства ў Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.

HandshakeOutlined.png

Старшыня прафкама Захарчанка Ніна Васільеўна, кантактны тэлефон 8(017) 361-72-37

Прафсаюз вырашае наступныя задачы:

  • забяспечвае абарону правоў членаў прафсаюза на працу, атрыманне прафесіі і павышэнне кваліфікацыі, дастойную аплату працы;
  • прадстаўляе і абараняе правы і інтарэсы членаў прафсаюза па пытаннях індывідуальных і калектыўных працоўных і звязаных з імі адносін перад наймальнікамі і іх аб'яднаннямі ў дзяржаўных органах, у судах;
  • удасканальвае і развівае сацыяльнае партнёрства, формы і метады ўзаемадзеяння прафсаюза і яго арганізацыйных структур з наймальнікамі і іх аб'яднаннямі, дзяржаўнымі органамі;
  • садзейнічае мерапрыемствам па ахове здароўя, стварэнню здаровых і бяспечных умоў працы, навучанню членаў прафсаюза;
  • арганізуе і ажыццяўляе грамадскі кантроль выканання ўмоў калектыўнага дагавора, заканадаўства Рэспублікі Беларусь (у тым ліку, аб працы і аб ахове працы), які закранае працоўныя, сацыяльна-эканамічныя правы і законныя інтарэсы членаў прафсаюза;
  • умацоўвае салідарнасць і адзінства дзеянняў, узаемадапамога арганізацыйных структур прафсаюза і членаў прафсаюза;
  • садзейнічае рэалізацыі мерапрыемстваў па аздараўленню, развіццю культуры, масавай фізічнай культуры і спорту, арганізацыі творчасці, вольнага часу і адпачынку, вырашэння іншых сацыяльных пытанняў членаў прафсаюза і іх непаўналетніх дзяцей;
  • садзейнічае далейшаму развіццю Рэспублікі Беларусь як дэмакратычнай сацыяльнай прававой дзяржавы;
  • узаемадзейнічае з дзяржаўнымі органамі і арганізацыямі ў формах у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі.

Ва ўстанове аховы здароўя «Гарадское клінічнае паталагаанатамічнае бюро» існуе і дзейнічае першасная прафсаюзная арганізацыя. Далучыцца да яе могуць работнікі, якія дасягнулі 14-гадовага ўзросту, выказалі пісьмовае жаданне быць у прафсаюзе, якія прызнаюць статут прафсаюза, якія своечасова выплачваюць прафсаюзныя ўзносы.