Чат-бот Міністэрства аховы здароўя РБ
Мінздрав адкрыў эксперыментальную віртуальную прыёмную - @by_minzdrav_bot
Дадзены чат – аператыўны рэсурс для хуткага рэагавання ведамства на ЭКСТРАННУЮ сітуацыю!
ВАЖНА!
Чат-бот не ставіць дыягназ і не прызначае лячэнне. Гэты чат не замяняе гарачую лінію Міністэрства аховы здароўя і Адзіную (інтэграваную) рэспубліканскую інфармацыйную сістэму ўліку і апрацоўкі звароту грамадзян і юрыдычных асоб (обращения.бел).
Чат-бот даступны кругласутачна ў мэсэнджэры Telegram: дасылаць можна відэапаведамленне, фота ці тэкст - распавялі ў прэс-службе ведамства. Для звароту вам будзе неабходна пазначыць ПІБ, пакінуць актуальны нумар тэлефона, а таксама дакладныя даты і месца здарэння.